У Гомелі на беразе запоўненага вадой кар'ера па вуліцы Бельчанкі 24 красавіка загінуў мясцовы жыхар 1965 года нараджэння.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, мужчына лавіў рыбу і зачапіўся спінінгам за правады. Рыбак быў смяротна траўмаваны электратокам.

Побач з пацярпелым знайшлі фрагменты аплаўленага і абгарэлага вугляпластыкавага вудзільна.

Праверку па факце гібелі праводзіць Гомельскі гарадскі аддзел СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?