kommersant.ru

kommersant.ru

У горадзе Волжскі (Валгаградская вобласць, Расія) 28-гадовая настаўніца падазраецца ў інтымнай сувязі са школьнікам. Аб гэтым паведамляецца на сайце рэгіянальнага ўпраўлення Следчага камітэта.

Супраць педагога заведзена крымінальная справа аб палавых зносінах і распусных дзеяннях, учыненых у дачыненні да асобы, што не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту.

Паводле версіі следства, сустрэчы жанчыны са школьнікам былі рэгулярнымі і працягваліся з сярэдзіны лютага да пачатку сакавіка гэтага года.

Пра стасункі даведаліся бацькі вучня, убачыўшы іх перапіску ў адной з сацыяльных сетак. Высветліўшы, што каханая сына працуе ў той жа школе, дзе вучыцца іх дзіця, яны паведамілі аб здарэнні ў адукацыйную ўстанову і ў праваахоўныя органы.

Сваю віну жанчына цалкам прызнала. Школьнік таксама не стаў адмаўляць інтымную сувязь.

Педагог-выхавальнік пачатковых класаў, якую завуць Ангеліна, звольнілася. «Мама Аляксея прыйшла ў школу да дырэктара і распавяла, што ёй сталі вядомыя падрабязнасці рамана яе сына з настаўнікам. Жанчына паказала дырэктару фатаграфіі, якія яна знайшла ў падлетка ў тэлефоне. На іх Аляксей цалуецца з 28-гадовай настаўніцай», - паведаміла крыніца. Пасля гэтага Ангеліну выклікалі ў школу і папрасілі напісаць заяву аб звальненні.

Жанчына заявіла, што першапачаткова не ведала пра тое, што вучню восьмага класа, з якім у яе быў раман, няма 16 гадоў, але, калі даведалася, не стала перарываць сувязь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0