Аляксандр Лукашэнка патрабуе аддачы ад укладзеных у развіццё хакейнага клуба «Дынама-Мінск» сродкаў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў, старшыню назіральнай рады клуба Ігара Шуневіча.

На сустрэчы абмяркоўвалася далейшае функцыянаванне хакейнага клуба «Дынама-Мінск». Кіраўнік краіны адзначыў, што таксама гутарыў са старшынёй Беларускай федэрацыі хакея Ігарам Рачкоўскім, які нароўні з Ігарам Шуневічам нясе адказнасць за развіццё дынамаўскага клуба. «Гэта асноўны клуб, гэта аснова нашай зборнай», — падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што неўзабаве стартуе чэмпіянат свету па хакеі, па яго заканчэнні будзе заслуханы адпаведны даклад. «Будзе пра што пагутарыць. Гэтае пытанне таксама давайце абмяркуем», — сказаў ён.

«Я абсалютна не збіраюся ўмешвацца ў расстаноўку кадраў. Гэта ваша прэрагатыва. З кім хочаце, райцеся, але ў наступным годзе трэба паказваць вынік. Мы плацім немалыя грошы. Дарэчы, таксама трэба эканомна да гэтага ставіцца. І аддача павінна быць. Вы самі гэта разумееце не горш за мяне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?