У панядзелак пасля абеду спявак Дзіма Калдун напісаў у сацсетках пра тое, што ў яго нарадзілася дачка: «Спяшаюся падзяліцца радасцю! Сёння ў свеце стала адным сонейкам болей! У нашай сям'і з'явілася дачка!!!! Кахаю цябе, @beetchpunk! Дзякуй за сына і за дачку!»

Дзіма распавёў kp.by, што дачку вырашылі назваць Алісай. Рост у малой 51 см, а вага 3200 грамаў.

На жаль, цяпер Дзмітрый Калдун на здымках у Маскве, а яго жонка Віка — у радзільным доме ў Мінску. Але Дзіма абяцаў, што да выпіскі іх з радзільні ён абавязкова прыедзе.

Нагадаем, у Дзімы Калдуна ўжо ёсць сын Ян, які нарадзіўся 20 студзеня 2013 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?