Беларусбанк першым у Беларусі прадаставіў кліентам інавацыйны сэрвіс па правядзенні валютна-абменных аперацый у рэжыме самаабслугоўвання, паведамілі ў прэс-службе банка.

belarusbank.by

belarusbank.by

«Валютна-абменны тэрмінал дазваляе кліентам ажыццяўляць абмен даляраў ЗША, еўра, расійскіх рублёў на беларускія рублі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў у рэжыме самаабслугоўвання», — адзначылі спецыялісты.

Тэрмінал вытворчасці IBA Minsk (СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс») усталяваны ў Мінску па адрасе: вул. Мяснікова, 32, у зоне самаабслугоўвання аддзялення №510/392 ААТ «АСБ Беларусбанк».

Намеснік дырэктара разліковага цэнтра плацежных карт Беларусбанка Уладзімір Семіжон пракаментаваў: «Асноўныя мэты, якія ставіў банк пры ўстаноўцы абсталявання, — гэта аўтаматызацыя працэсу абмену валют на беларускiя рублi i павышэнне якасці абслугоўвання кліентаў. Для выгоды выкарыстання на экране прылады адлюстроўваюцца бягучыя курсы валют, устаноўленыя банкам, і наміналы дазволеных да прыёму купюр. Плата за правядзенне аперацыі абмену валют не спаганяецца».

У прэс-цэнтры звярнулі ўвагу, што прынцып працы прылады будуецца на унікальнай тэхналогіі распрацоўкі японскай кампаніі Japan Cash Machine (JCM), якая дазваляе пры неабходнасці атрымліваць і захоўваць інфармацыю аб прынятых купюрах (вызначаецца прыналежнасць валюты, яе намінал і серыйны нумар кожнай прынятай банкноты) і кліентах, якія здзяйснялі аперацыі з дадзенымі купюрамі.

«Па сваёй сутнасці правядзенне аперацыі ў валютна-абменным тэрмінале падобна з выкарыстаннем банкамата альбо інфакіёска з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. Аперацыя абмену валют ажыццяўляецца маментальна», — рэзюмавалі спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?