Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно скасоўвае дзяржаўную рэгістрацыю 34 фільмаў і серыялаў, вырабленых фізічнымі і юрыдычнымі асобамі Расіі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржкіно Украіны.

Як адзначыў старшыня Дзяржаўнага агенцтва Украіны па пытаннях кіно Філіп Ілленка, новая рэдакцыя арт. 15-1 ЗП «Аб кінематаграфіі» прадугледжвае забарону на трансляцыю па тэлебачанні расійскіх фільмаў, не толькі вырабленых, але і ўпершыню агучаных пасля 1 студзеня 2016 года.

У прыватнасці, скасоўваецца дзяржаўная рэгістрацыя і прызнаюцца несапраўднымі пракатныя пасведчанні, выдадзеныя на такія фільмы, як «Мама, я жанюся», «Шукаю спадарожніка», «Ненавіджу і люблю», серыялы «Апошні з Магікян», «Белка і Стрэлка» і інш. З поўным спісам можна азнаёміцца на сайце Дзяржкіно Украіны па спасылцы вышэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0