У страйку, запланаваным на 27 красавіка, возьмуць удзел супрацоўнікі аэрапортаў Кёльна/Бона, Мюнхена, Дзюсельдорфа, Франкфурта-на-Майне, Мюнхена, Дортмунда і Гановера. Ён будзе доўжыцца з 3:00 да 14:00. Авіякампанія «Люфтганза» абвясціла пра адмену многіх палётаў на ўнутраных і міжнародных рэйсах і ўвядзенні часовага надзвычайнага раскладу з-за забастоўкі.

Папераджальныя забастоўкі грамадскіх службаў таксама пройдуць у розныя дні ў Берліне, некаторых гарадах федэральных зямель Брандэнбург, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Гесэн, Баварыя, а таксама ў рэгіёне Штутгарт. У гэтыя дні з абмежаваннямі будуць працаваць грамадскі транспарт, у тым ліку на прыгарадных чыгуначных лініях, дзіцячыя сады, грамадскія басейны, тэлефонныя інфармацыйныя службы, служба уборкі смецця, бальніцы.

Найбуйнейшы нямецкі прафсаюз Ver.di праводзіць папераджальны трохдзённы страйк у розных федэральных землях Германіі з панядзелка, 25 красавіка.

Прычына страйка — даўнейшая тарыфная спрэчка, у якой прафсаюз разлічвае дамагчыся павышэння заробку на 6% працэнтаў для работнікаў дзяржаўных і муніцыпальных арганізацый.

Артыкул друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?