Загаранне алею ў фрыцюрніцы стала прычынай пажару ў кафэ «Тэатра», размешчаным па вул.Багдановіча, 6. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Інцыдэнт адбыўся 25 красавіка каля 18.00. Пажарныя выствелілі, што алей успыхнуў у фрыцюрніцы 2002 года выпуску, затым сталі тлець тлушчавыя адкладанні ў вентыляцыйным корабе на кухні. Пажар заўважылі адразу, спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Ніхто з наведвальнікаў і персаналу ўстановы не пацярпеў.

Прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?