Член Cавета рэспублікі, гісторык Ігар Марзалюк з’яўляецца актыўным каментатарам на сайце imhoclub.by. Праз профіль карыстальніка вельмі лёгка адсачыць, што ж за каменты пакідае паважаны палітык. У асноўным Марзалюк бязлітасна крытыкуе парадкі ў сённяшнім Еўрасаюзе, а таксама «рускі свет».

Апошні ягоны камент пакінуты літоўскаму карыстальніку:

«Дарэчы, ніякіх ілюзій наконт дапамогі Амерыкі, у выпадку ўзброенага канфлікту, са «слабакамі» — Беларуссю, ці Расеяй у Вашых элітаў няма. Вашы паталагічна баяцца, каб крый божа наша дзяржава не ўзяла на ўзбраенне нацыяналістычную рыторыку Пазняка, — адзначае Марзалюк. — Вельмі баяцца дагэтуль прэтэнзій Беларусі на Віленскі край. Хоць такія прэтэнзіі цяперашняя ўлада ніколі і не вылучала, у адрозненне ад Дземенцея ў эпоху позняга БССР і Шушкевіча-Кебіча ў эпоху ранняй Рэспублікі Беларусь. Памятаю, як гадоў 5 таму я спытаў аднаго вельмі ўплывовага літоўскага палітыка, чаго вы баіцеся, вы ж у НАТА? Адказ быў наступны — дапамогуць так, як Грузіі дапамаглі».

Разам з тым дастаецца ад Марзалюка таксама і прыхільнікам «рускага свету».

«Тым жа «праўдзіва рускім» патрыётам, якія разважаюць аб «павадку» для Беларусі, хачу параіць ланцужкі ўнутры сваёй краіны навучыцца накідваць — на свае зладзеяватыя эліты, вялікарускія губерні для пачатку ўладкуйце, адрадзіце свой рускі (вялікарускі) народ, які і цяпер сярод ўсіх астатніх «рускіх» самы зняважаны і абражаны. І самае галоўнае — навучыцца выконваць узятыя на сябе абяцанні, дагаворныя абавязацельствы выконваць. І памятаць, што паняцці «саюзнік» і «сатэліт» — гэта розныя рэчы».

А вось тут рыторыка Ігара Марзалюка нагадвае расійскія тэлеканалы, дзе рысуюць такія самыя страшылкі пра жыццё ў Еўрасаюзе.

«Дзе Вы таталітарызм ўбачылі? Ніхто да вас пад коўдру не лезе. Не прыкідвайцеся, што не разумееце, пра што гаворка. Гаворка пра ювенальную юстыцыю, пра разбурэнне сям'і, аб аб'яўленні таталітарыстамі «подлых» бацькоў, якія з дзяцінства тлумачаць, што хлопчык — гэта хлопчык, а што дзяўчынка — гэта дзяўчынка. Так, мы не дазволім ў нашай краіне гей-лобі ладзіць пад шыльдай «памяркоўнасці» пераапранання хлопчыкаў дзяўчынкамі ў дзіцячых садках, як гэта мае месца быць у Еўрасаюзе. Не дапусьцім ў якасці абавязковых выкладанне ў дзіцячых садках «адукацыйных» казачак пра аднаполых бацькоў жырафаў №1 і №2, якія выседжваюць кракадзіляня з яйка. Не дазволім гомасэксуалістам ўсынаўленне маленькіх грамадзян Беларусі. Калі вам падабаецца, калі маленькага хлопчыка вось такая «мама» ў Вене, напрыклад, (прыклад рэальны, з жыцця) прыводзіць з нафарбаванымі пазногцямі і вуснамі, у спаднічцы ў дзіцячы сад, то мне не. Агрэсіўныя гей меншасці, носьбіты «культуры смерці» (вызначэнне Святога Яна Паўла II, Караля Вайтылы) не будуць у нашай краіне свае дэвіяцыі і пэрвэрсіі навязваць ў якасці нормы нармальным, паўнавартасным людзям з традыцыйнай палавой ідэнтычнасцю», — вось такой прамовай разрадзіўся сенатар.

Марзалюк лічыць, што шлях у Еўропу — гэта смерць «для нармальнай ўсходнеўрапейскай беларускай традыцыі».

«Я асабіста падтрымліваю Прэзідэнта, бо ён сапраўдны нацыянальны лідар Беларусі і выдатна разумею, што будзе, калі гарлахвацкія, крый Божа, прыйдуць да ўлады? Мары пра Еўразвяз — то мары пра смерць Беларусі і яе непаўторнай еўрапейскай культры. «Шлях у Еўропу(у Еўразвяз)» — смерць для нармальнай ўсходнеўрапейскай беларускай традыцыі. У Аўстрыі, дарэчы, Гегеля забаронена ў арыгінале вывучаць… Такая Еўропа цяпер аднак…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?