Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 мая ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі.
Ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер усходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6 —11°C, днём плюс 15 —20°C.
У Мінску 3 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7 —9°C, днём плюс 16 —18°C.
4 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°C, днём плюс 15—20°C.
5 мая па краіне пераменная воблачасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°C, днём плюс 16—21°C.
У Мінску 4 мая воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём плюс 17—19°C.