president.gov.by

president.gov.by

Прафесійны спорт у свеце даўно стаў палітыкай і часткай фармакалогіі. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Цяпер я з вялікай насцярожанасцю, але надзеяй чакаю Алімпійскіх гульняў [пройдуць у жніўні 2016 г. у Рыа-дэ-Жанейра]. Але будзе вельмі цяжка. Спорт стаў палітыкай. Цяпер цяжка змагацца з вядучымі краінамі свету. Бо чыстага спорту вельмі мала», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, антыдопінгавыя арганізацыі яшчэ, магчыма, нават не знайшлі спосабы выяўлення тых найноўшых прэпаратаў, якія па сілах распрацаваць у буйных дзяржавах. «Мне здаецца, што ўжо некаторыя краіны распрацавалі такія допінгі у спорце (прыродныя, не абавязкова сінтэтыка), якіх ніхто яшчэ не ведае», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што заўсёды адкрыта выступае за чысціню ў спорце. «Я катэгарычна за тое, каб спорт быў чыстым. Бо ў такім спорце нам лягчэй будзе перамагчы. А спаборнічаць з тымі, хто навучыўся абыходзіць допінгавыя рэчы, нам вельмі складана. Зараз спорт — гэта ўжо не той чысты спорт, якога нам хацелася б. Ён ужо даўно стаў і палітыкай, і нейкай часткай медыцыны, фармакалогіі», — заявіў беларускі лідар.

Што тычыцца гатоўнасці беларускіх атлетаў да летняй Алімпіяды ў Бразіліі, Лукашэнка не стаў даваць канкрэтных ацэнак і рабіць прагнозы. «Бліжэй да Алімпіяды мы на гэта паглядзім і правядзем адпаведнае мерапрыемства. Як Прэзідэнт НАК, я абавязаны буду правесці гэты агляд», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?