На Youtube-канале самарскага рэгіянальнага аддзялення расійскай дзіцячай перадачы «Ералаш» выйшла сацыяльная рэклама для дзяцей, прысвечаная святкаванню чарговага Дня перамогі.

Але не вельмі падобна, што мэтай рэкламы з’яўляецца прабуджэнне ў дзецях павагі да ветэранаў той вайны ці паказанне ім жахаў і наступстваў трагедыі.

На відэа група дзяцей сустракае нібы іх равесніка, які загінуў на вайне і расказвае ім пра свой лёс. Па яго словах, яго братоў і бацьку забралі на фронт, а маці расстралялі немцы. Ён жа прыбіўся да партызан і хадзіў у выведку, дзе яго і забіў варожы снайпер.

Усё б нічога, але і так вельмі сумны ролік заканчваецца пытаннем адной з дзяўчынак з групы да хлопчыка-салдата: «А паміраць не страшна?» На што хлапчук адказвае: «Гэта не важна, галоўнае, што мы перамаглі!»

Застаецца толькі здагадвацца, чаму збіраюцца навучыць дзяцей аўтары дадзенай рэкламы і якое стаўленне да вайны яны хочуць прышчапіць будучаму пакаленню расіян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?