Камітэт па ўзброеных сілах Палаты прадстаўнікоў ЗША даручыў ВПС вывучыць магчымасць аднаўлення вытворчасці знішчальніка 5-га пакалення F-22 Raptor у 2017 годзе.

Такія прапановы гучалі неаднаразова пасля таго, як Расія здзейсніла агрэсію супраць Украіны і зноў пачала разглядацца ў Вашынгтоне як адна з галоўных пагроз.

medium.com

medium.com

«У святле росту пагроз для паветранага панавання ЗША ў выніку хуткага тэхналагічнага развіцця праціўнікаў і росту попыту з боку хаўруснікаў і партнёраў на высаказдольныя шматмэтавыя самалёты, каб адказваць на новыя і больш цяжкія пагрозы для сусветнай бяспекі», — гэтак Камітэт апісвае прычыны, па якім лічыць зварот да F-22 Raptor вартым разгляду.

Цяпер ЗША маюць 186 самалётаў F-22, з якіх толькі 123 непасрэдна ў баявой гатоўнасці, піша nationalinterest.org.

Гэтыя знішчальнікі лічацца найбольш баяздольнымі ў свеце, дзякуючы тэхналогіям «стэлс», магутнаму ракетнаму ўзбраенню і інтэграванай сістэме электроннага кіравання. Аднак яны аказаліся вельмі дарагімі і празмерна скіраванымі на паветраныя баі.

У канцы 2000-х гадоў у ЗША з-за эканамічнага крызісу і меркаваных будучых пагроз толькі з боку тэрарыстаў, а не прасунутых авіякасмічных дзяржаў, такіх як РФ і Кітай, было вырашана адмовіцца ад вытворчасці F-22. F-35 Lightning ІІ, які вырабляецца ў трох мадыфікацыях, лічыцца больш універсальнай і таннай машынай.

nationalinterest.org

nationalinterest.org

Эксперты сумняюцца, што вытворчасць F-22, самай магутнай машыны ў сучасным небе, будзе адноўленая - машына, распрацоўка якой пачалася ў 1980-я гады, ужо ў значнай ступені не адпавядае новым стандартам вытворчасці, як і яе камп’ютарнае «начынне».

Далёка наперад пайшлі таксама распрацоўкі ў сферы малазаўважнасці і авіёніцы, авіяцыйных рухавікоў.

Больш за тое, ВПС ЗША ўжо пачалі працаваць над новым праектам знішчальніка, які ўмоўна названы F-X.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?