«Наш цягнік ужо хвілін 15 стаіць у перагоне між Міхаловам і Пятроўшчынай. Што такое?» — запыталася наша чытачка каля 9.00 27 красавіка.
«Рэч у тым, што ў выніку няспраўнасці прылад СЦБ на перагоне Пятроўшчына—Малінаўка могуць часова спыняцца цягнікі», — патлумачыў прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
Метро прыносіць свае прабачэнні за затрымкі руху.
СЦБ — гэта скарачэнне ад «сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання».
Як паведамляе твітар мінскага метро, рух цягнікоў пераведзены на дыспетчарскае кіраванне.