На таргах у Мінску 27 красавіка даляр ЗША знізіўся на 173 рублі да 19 495 беларускіх.

Еўра знізіўся на 88 рублёў да 22 075.

Расійскі рубель вырас на 3,15 да 299,08 беларускага.

Шэраг банкаў ужо купляе даляр у насельніцтва па 19 280 — 19 300 беларускіх за адзінку амерыканскай валюты.

Цана нафты Brent вырасла да 47 даляраў за бараль. Па стане на 12:48 яна таргавалася па 47,01 даляра.

На таргах у Маскве біржавы курс даляра па стане на 12:48 — 65,06 расійскага, еўра — 73,64.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0