У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі былых службовых асобаў ААТ «Кампанія-кіраўнік холдынга «Мінскі маторны завод»: намесніка тэхнічнага дырэктара па будаўніцтве ліцейнага завода, галоўнага металурга і яго намесніка.

Як паведамляе МУС, устаноўлена, што затрыманыя з 2011 па 2014 гады, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, забяспечылі перамогу ў тэндары латвійскай кампаніі, якая пастаўляла тэхналогіі і комплекс абсталявання для вытворчасці чыгуннага ліцця. У выніку супрацьпраўных дзеянняў завод набыў абсталяванне коштам большым за 5 млн. еўра, якое не адпавядае тэхнічнаму заданню і заключанаму кантракту.

Згодна са звесткамі ГУБАЗіК МУС, злачынныя намеры фігуранты рэалізоўвалі паслядоўна і ў некалькі этапаў, пачынаючы са стадыі праектавання і заканчваючы фактычнай пастаўкай абсталявання.

Зараз усе падазроныя знаходзяцца ў ІЧУ, у дачыненні да іх Следчым камітэтам распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?