Каля месяца таму, грамадзкасьць зьвярнулася да гэнэральнага дырэктара МТС з просьбай аказваць паслугі абанэнтам мабільнага апэратара па‑беларуску. На гэты зварот МТС адказалі наступным чынам:

«У сувязі з Вашым зваротам паведамляем наступнае.

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Дзеючае заканадаўства не змяшчае нормаў, згодна з якімі арганізацыі, дзеючыя ў сферы абслугоўвання, абавязаны аказваць паслугі на дзвух дзяржаўных мовах адначасова.

Так, згодна з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. № 3094‑XI «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» на транспарце, у гандлі, у сферы медыцынскага і бытавога абслугоўвання ўжываюцца беларуская або руская мова, а пры неабходнасці — іншыя мовы. Заканадаўца ўсталяваў агульнае правіла, згодна якому арганізацыі сферы абслугоўвання самастойна вызначаюць на якой з дзвух дзяржаўных моў яны аказваюць паслугі.

Зыходзячы з гэтага, СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», выкарыстоўваючы пры аказанні паслуг рускую мову, дзейнічае ў межах заканадаўства.

Разам з тым, мы ўдзячны за ўнесенныя Вамі прапановы. Яны абавязкова будуць прыняты да увагі.»

Ronald McDonald

Гэты тэкст дасланы непасрэдна праз сайт
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0