Мінгарвыканкам дамагаецца ўвядзення забароны на продаж алкагольных напояў людзям у спецвопратцы, паведаміла на прэс-канферэнцыі 27 красавіка начальнік аддзела аховы працы камітэта па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Наталля Несцяровіч

«Мы спрабавалі некалькі разоў у межах акцый «Не п'янству на вытворчасці» прапісаць магчымасць забароны продажу алкаголю на гэты перыяд людзям у камуфляжнай і працоўнай форме, — паведаміла Несцяровіч, адказваючы на пытанне БелаПАН. — Але нам адмаўлялі, кажучы, што гэта парушэнне правоў чалавека». «Бо чалавек можа быць у форме і па-за працай, ехаць кудысьці ў госці ці на дачу. Гэтае пытанне вельмі далікатнае, і нам не ўзгаднілі гэтыя меры. Нам пастаянна старшыня Мінгарвыканкама ставіць такую задачу, але мы яе пакуль ніяк не можам узгадніць. хоць, напрыклад, дзейнічае забарона на продаж алкаголю ў дні правядзення ў школах апошніх званкоў», — сказала начальнік аддзела.

Яна адзначыла, што, нягледзячы на правядзенне акцый, праходжанне медыцынскага агляду на шэрагу прадпрыемстваў перад пачаткам змены, назіраецца рост траўматызму работнікаў у стане алкагольнага ап'янення. Так, за мінулы год цяжкія траўмы атрымалі 14 працаўнікоў, амаль удвая больш, чым за 2014 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?