У прысутнасці прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце знішчальнікі прызямліліся на базе ВПС Літвы ў Шаўляй, адкуль ажыццяўляецца місія паветранага патрулявання НАТА ў Балтыйскіх краінах. Гэты візіт, пра які загадзя не паведамлялася, адбыўся ў перыяд абвастрэння ў рэгіёне, звязаным з манеўрамі расійскіх знішчальнікаў побач з амерыканскімі судамі і самалётамі ў Балтыйскім моры.

У ВПС ЗША каля 180 знішчальнікаў F-22 Raptor. Кангрэс забараніў іх продаж замежным дзяржавам. У аўторак два знішчальнікі гэтай жа мадэлі прызямліліся ў Румыніі, у мінулым годзе яны пабывалі ў Эстоніі і Польшчы.

Раней у гэтым месяцы расійскія знішчальнікі «Су-24» некалькі разоў праляталі ў непасрэднай блізкасці ад ракетнага эсмінца ЗША USS Donald Cook, які накіроўваўся ў Клайпеду. Праз некалькі дзён Дэпартамент абароны ЗША паведаміў, што расійскі знішчальнік «Су-27» над Балтыйскім морам ажыццявіў «небяспечны і непрафесійны» перахоп амерыканскага разведвальнага самалёта RC-135. Расійскія вайскоўцы сцвярджаюць, што іх манеўры былі звычайнымі і ніякай пагрозы не ўяўлялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?