Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка падпісаў указ № 156, які ўстанаўлівае бязвізавы парадак уезду і выезду для падданых Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якія маюць сапраўдныя пашпарты ці іншыя дакументы, якія іх замяняюць, прызначаныя для выезду за мяжу і выдадзеныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі ААЭ.

«Бязвізавы парадак устаноўлены для транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Беларусі, а таксама для часовага знаходжання ў краіне на тэрмін не больш за 30 сутак з дня ўезду пры праходжаннi праз міжнародныя пункты пропуску, адкрытыя для міжнародных зносін», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Падданыя ААЭ, якiя маюць сапраўдныя пашпарты ці іншыя дакументы, якія замяняюць іх, прызначаныя для выезду за мяжу, у добраахвотным парадку рэгіструюцца ў органах рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання, калі яны знаходзяцца ў краіне не больш за 30 сутак з дня ўезду.

Падаўжэнне часовага знаходжання ў Беларусі падданых ААЭ звыш гэтага тэрміну і іх рэгістрацыя ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Беларускім грамадзянам для наведвання ААЭ віза патрэбная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?