або дэмакратыя па-беларуску і апазыцыя па-беларуску.

У Мінску прайшла акцыя ў падтрымку незалежнай прэсы Беларусі. 3 мая ў Мінску каля Галоўпаштамта прайшла акцыя прадстаўнікоў Аб'яднаных дэмакратычных сіл у падтрымку прэсы Беларусі. Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня свабоды друку, што адзначаецца сёння.

У ёй узялі ўдзел лідэр АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і яго намеснікі Юрась Губарэвіч і Віктар Івашкевіч. Яны прынеслі з сабой газеты «Народная воля» і «Наша Ніва» — тых СМІ, якім адмоўлена ў распаўсюджванні «Белсаюздрукам» і «Белпоштай», каб раздаць іх прахожым.

Адразу ж пасля з'яўлення палітыкаў да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і папярэдзілі, што раздача незалежнай прэсы будзе прыраўноўвацца да арганізацыі масавага мерапрыемства і трапляе пад дзеянне адпаведнага закону, а лідэры партый будуць несці адказнасць за несанкцыянаваную акцыю. Таму прадстаўнікі апазіцыі адмовіліся ад раздачы незалежных газет прахожым. Яны сталі каля Галоўпаштамта, разгарнулі газеты і дэманстратыўна пачалі іх чытаць.

Рэд. Шчыры дзякуй усм, хто выказвае маральную і практычную падтрымку свабодным СМІ.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?