Старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч 28 красавіка ў Мінску коратка пракаментаваў ход расследавання справы 20-гадовага жыхара Віцебска па мянушцы Тэрор-машына, які быў байцом батальёна «Азоў» ва Украіне. Маладому чалавеку выстаўленае абвінавачанне ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

«Мы валодаем і без яго паказанняў неабвержнымі доказамі яго дачынення да гэтага злачынства, — заявіў Наскевіч. — У любым выпадку справа будзе накіраваная ў суд».

Што да факта наёмніцтва, то, паводле слоў старшыні СК, падследнасць па такіх справах адносіцца да кампетэнцыі КДБ. «Мы даем ацэнку ўчыненаму ім злоснаму хуліганству», — сказаў Наскевіч.

Паводле версіі следства, у кастрычніку 2013 года зламыснік разам з футбольнымі фанатамі гвалтоўна прымусіў двух 13-гадовых падлеткаў адрачыся ад антыфашысцкага руху і прадэманстраваць нацысцкае прывітанне. Увесь працэс быў зняты на відэакамеру і выкладзены ў інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?