24 красавіка каля 12.00 у гіпермаркеце АЛМІ на праспекце Касманаўтаў у Гродне мужчына і жанчына здзяйснялі пакупкі. Яны хадзілі па гандлёвай зале і клалі тавар у кошык. За частку рэчаў расплаціліся, а вось за лямпачкі і трусы вырашылі грошай не аддаваць. На відэа бачна (на працягу першай хвіліны) як мужчына ўпотай дастае з каша тавар і перакладае яго пад куртку і ў кішэню штаноў.

Супрацоўнікі аховы гіпермаркета ўбачылі дзіўныя маніпуляцыі грамадзян і накіравалі камеру відэаназірання на іх. Аднак на выхадзе пара падзялілася і ім удалося схавацца.

Калі вы пазналі мужчыну і жанчыну на відэа, паведамце па тэлефонах: 8 (029) 753-87-53, 79-78-05 або 102. Самім жа грамадзянам рэкамендуюць прыйсці ў міліцыю і даць тлумачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?