За тры кіламетры ад Вільні з'явіцца экапасёлак для беларусаў «Ля Вiльнi». Праект рэалізуе літоўская інвестыцыйная група NordicaGroup, генпадрадчык па будаўніцтве — беларуская фабрыка дамоў «ДубльДом», якая займаецца вытворчасцю модульных дамоў.

Пасёлак «Ля Вiльнi» будзе закрытым ахоўным аб'ектам, на тэрыторыі размесціцца 26 участкаў з модульнымі дамамі.

— Метраж модульных дамоў, цалкам мэбляваных і гатовых да пражывання, складзе ад 40 да 180 квадратных метраў. Плошча кожнага ўчастка будзе вар'іравацца ад 8 да 15 сотак. На тэрыторыі пасёлка запланаваны рэкрэацыйныя зоны: парк, вадаём, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. У доме правядуць усе камунікацыі — электрычнасць, водаправод, Ecoline каналізацыя, таксама ў камплектацыю ўваходзіць неабходнае сантэхнічнае абсталяванне, — распавядае дырэктар па развіцці бізнэсу кампаніі DublDom Вячаслаў Бабіенка. — На дадзеным этапе падрыхтаваны ўчастак пад забудову, пракладзены камунікацыі, наш завод робіць першыя дамы — плошчай 60 квадратных метраў. Мяркую, праз тры месяцы мы іх ужо паставім.

У кожнага экапасёлка пад Вільняй (а суседзі захапляюцца экабудаўніцтвам) ёсць свая фішка. Гэты пазіцыянуюць як «творчы».

У кожнага экапасёлка пад Вільняй (а суседзі захапляюцца экабудаўніцтвам) ёсць свая фішка. Гэты пазіцыянуюць як «творчы».

— Тут унутры тэрыторыі не будзе платоў — адзін ад аднаго надзелы будзе аддзяляць натуральная прыроднае асяроддзе, — тлумачыць Вячаслаў Бабіенка. — Пасёлак «Ля Вiльнi» — гэта магчымасць жыць у доме, пабудаваным толькі з экалагічна чыстых матэрыялаў, і працаваць у прыродным асяроддзі, побач з тэрыторыяй запаведніка. Гэты праект вельмі амбіцыйны для нашай кампаніі — мы хочам пабудаваць не толькі пасёлак для беларусаў, але і паказаць літоўскаму боку, што якасць беларускіх матэрыялаў, беларускі досвед узвядзення модульных дамоў не саступаюць стандартам Еўрасаюза.

Кошт усесезоннага модульнага дома з надзелам «пад ключ» стартуе з 65 тысяч еўра — столькі каштуе 40-метровы домік з участкам.

— На рынку літоўскай нерухомасці цэны пачынаюцца ад 140 тысяч еўра, — кажа Вячаслаў Бабіенка. — Творчы пасёлак «Ля Вiльнi» будзе арганізаваны ў форме прыватна-камерцыйнага партнёрства. Гэта значыць, уладальнікі дамоў могуць выкарыстоўваць іх як для пастаяннага асабістага пражывання, так і для здачы дома ў доўгатэрміновую або кароткатэрміновую арэнду кіруючай кампаніі NordicaHome. Такім чынам, купля дома ў пасёлку стане інвестыцыяй.

Возера ўжо выкапалі.

Возера ўжо выкапалі.

Будаўніцтва пасёлка «Ля Вiльнi» плануюць завяршыць да пачатку 2017 года.

Вільня ўжо даўно стала для беларусаў горадам, у якім яны бавяць выхадныя і святочныя дні. Пасёлак знаходзіцца ў прыгарадзе Вільні, за 10 хвілінаў язды ад цэнтральнага праспекта Гедыміна. Побач — траса Мінск—Вільня, аэрапорт, супермаркет. З плюсаў куплі нерухомасці ў Літве стваральнікі пасёлка называюць магчымасць атрымання шматразовай візы і ўладальнікам участка, і членам іх сем'яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?