Рэзалюцыя з заклікам да французскага ўрада падтрымаць адмену санкцый супраць Расіі прынята 28 красавіка Нацыянальным сходам Францыі, паведамляецца на сайце парламента. За дакумент прагаласавалі 55 дэпутатаў з 101 прысутнага. Усяго ў Нацсходзе 577 дэпутатаў.
Рэзалюцыю падтрымалі 45 дэпутатаў апазіцыйнай правацэнтрысцкай фракцыі «рэспубліканцаў». Супраць выказаліся 40 прадстаўнікоў кіруючай Сацыялістычнай партыі, паведамляецца на сайце Нацсходу.
Дакумент носіць рэкамендацыйны характар і не абавязвае ўлады да пэўных дзеянняў.