У рэзэрвуар з бэнзынам трапіла маланка. Хмары чорнага дыму вісяць над Рэчыцай — раёнам на паўночным захадзе гораду.

У Брэсце на тэрыторыі нафтабазы рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблнафтапрадукт» гарыць адзін з рэзервуараў з бензінам.

Як паведаміў БелаПАН памочнік начальніка абласнога упраўлення МНС Сяргей Машноў, паведамленне аб пажары паступіла 3 мая а 15.55. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала пападанне ў рэзервуар з бензінам маланкі.

У ліквідацыі стыхіі задзейнічана 12 пажарных камандаў.

У рэзервуары знаходзіўся бензін маркі А-92.

Інфармацыя аб пацярпелых на гэты час у абласную службу МНС не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?