Паўночная Карэя ў чацвер здзейсніла запуск балістычнай ракеты, які, паводле папярэдніх дадзеных, аказаўся няўдалым.

Як перадае паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на мінабароны, ракета, меркавана тыпу «Мусудан», была запушчаная ў 06:40 з ваколіц горада Вансан і ўпала на зямлю праз некалькі секунд палёту, піша Росбалт.

У ваенным ведамстве дадалі, што Сеул сумесна з ЗША прыступіў да расследавання гэтага інцыдэнту.

Пра апошні пуск паўночнакарэйскай балістычнай ракеты СМІ Паўднёвай Карэі паведамлялі 15 красавіка. Паводле дадзеных паўднёвакарэйскай выведкі, ён завяршыўся няўдачай: ракета знікла з радараў праз некалькі секунд пасля запуску. Як мяркуецца, яна выбухнула ў паветры. Пасля гэтага крыніцы ў Сеуле таксама паведамлялі, што Пхеньян рыхтуецца да выпрабавання новай балістычнай ракеты сярэдняга радыусу дзеяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0