У Пінску падчас рамонту аўтамабіля смяротна траўмаваны 52-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, цела мужчыны 27 красавіка каля 18.30 у двары яго дома пад аўтамабілем «ВАЗ» выявіў сусед, які прыйшоў вярнуць гаечны ключ. Аб тым, што здарылася, ён паведаміў у хуткую дапамогу.

З яго слоў, днём пінчук адзін займаўся рамонтам асабістага аўтамабіля. Паводле папярэдняй версіі, калі мужчына спрабаваў зняць паўвось з «ВАЗа», адбылося перакульванне гідраўлічнага дамкрата, усталяванага на дзвюх цаглінах. Пры гэтым пярэдняе правае кола на транспартным сродку адсутнічала.

У выніку пінчука, які знаходзіўся пад маторным адсекам аўтамабіля, прыціснула да зямлі.

Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па факце гібелі мужчыны праводзіцца праверка. Апытваюцца сваякі і суседзі загінулага, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Пінчук пражываў разам з жонкай і сынам, падчас трагедыі іх дома не было. Раней мужчына працаваў кіроўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?