Цана нафты маркі Brent працягвае павышацца, бараль гэтага гатунку прабіў адзнаку ў 48 даляраў. Па стане на 20:45 мінскага часу, чэрвенскія ф'ючарсы Brent таргаваліся па 48,02 даляра. Да 23:00 яе цана знізілася да $47,86.

Вышэй за 48 даляраў нафта каштавала ў пачатку лістапада, потым пачалося зніжэнне.

Павышэнне цаны нафты прыводзіць да ўмацавання расійскага рубля ў Маскве і зніжэння курсу даляра ў Беларусі.

Па стане на 20:45 біржавы курс даляра на таргах у Маскве апусціўся да 64,29 расійскага рубля, еўра — 72,92.

Сёння на таргах у Мінску даляр апусціўся да 19 382 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0