Знаёмыя 25-гадовага віцебскага будаўніка Дзмітрыя Сталярова, які залез на вежавы кран у Мінску, расказалі пра жыццёвы шлях хлопца.
У дзяцінстве Дзмітрый займаўся лыжнымі гонкамі і скончыў вучэльню алімпійскага рэзерва. Зрэшты, прафесійным спартсменам ён не стаў.
Будаўнічую спецыяльнасць хлопец атрымаў у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы. Апроч таго, паспеў адслужыць у АМАПе, аднак сышоў з сілавой структуры.
На працягу апошніх пяці гадоў Дзмітрый працаваў аддзелачнікам. Па словах сяброў, сёлета яму не выплачвалі заробак. Розныя знаёмыя называюць лічбы ад 40 да 100 мільёнаў рублёў, якія Дзмітрый марна спрабаваў «выбіць» з працадаўцаў.