У сувязі з тым, што частка тарыфных планаў byfly перанесена ў архіў і будзе выдалена з білінгавай сістэмы, «Белтэлекам» рэкамендуе да пачатку мая змяніць архіўныя тарыфныя планы на актуальныя. У адваротным выпадку абанентаў аўтаматычна перавядуць на тарыф «Дамасед старт».

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Аператар дакладвае, што самы просты і хуткі спосаб змены тарыфнага плану — праз кабінет карыстальніка.

Выдаленыя будуць наступныя тарыфныя планы:

600/512, 1200/1024, 2400/2048, 4800/4096, Лёгкі, Выдатны, Перспектыўны 3, Перспектыўны 5, Перспектыўны 10 Плюс, плюс-1, плюс-2, Камфорт Лайт, Камфорт Стандарт, 60 стандарт, 60 эканом, Вечар, Дзесяць эканом, Дзесяць стандарт, Дзесяць бізнес, Дзесяць карпаратыўны, Дванаццаць эканом, Дванаццаць стандарт, Дванаццаць Карпаратыўны, Дванаццаць бізнэс, Дванаццаць плюс, 64/32, 256/128, 512/256, 768/384, 1024/512.

Калі вы карыстаецеся адным з гэтых тарыфных планаў і да канца красавіка не зменіце яго, то з 1 мая 2016 года вас аўтаматычна бясплатна перавядуць на тарыф «Дамасед старт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?