Курс даляра на таргах у Мінску працягвае зніжацца. На таргах 29 красавіка курс амерыканскай валюты знізіўся на 168 рублёў да 19 214 беларускіх.

Еўра знізіўся на 85 рублёў да 21 917.

Расійскі рубель умацаваўся на 0,71 да 298,67 беларускага.

Шэраг банкаў знізіў курс пакупкі даляра, менш чым па 19 000 рублёў.

Тым часам нафта Brent працягвае даражэць.

Цана бараля вырасла да 48,36 даляра (па стане на 12:127). Біржавы курс даляра на таргах у Маскве панізіўся да 64,37 рубля, еўра — 73,25 (па стане на 12:12)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0