З сённяшняга дня тарыф на uberX складзе 18 000 рублёў (было 22 000 рублёў) за пасадку, 3700 рублёў (было 5000 рублёў) за кіламетр, 500 рублёў за хвіліну. Кошт паездкі ў аэрапорт не змяніўся — 350 000 рублёў.

Як паведамілі ў кампаніі, зніжэнне цаны паездак на uberX было прадыктавана высокай эфектыўнасцю работы сэрвісу ў горадзе, якая забяспечваецца за кошт таго, што заказ на аўтамабіль адпраўляецца бліжэйшаму кіроўцу. Павышэнне эфектыўнасці выяўляецца і ў тым, што кіроўца здзяйсняе больш паездак у гадзіну. Даступныя цэны на паездкі матывуюць карыстальнікаў выклікаць Uber часцей, што забяспечвае кіроўцу замовамі. Чым больш заказаў выконвае кіроўца і чым больш часу кіроўца знаходзіцца з пасажырам, тым вышэйшы яго заробак.

Прыклад маршруту Арыенціровачны кошт паездкі да 29 красавіка Арыенціровачны кошт паездкі з 29 красавіка
Чыгуначны вакзал — Парк Горкага 41 820 — 48 028 рублёў 33 460 — 38 425 рублёў
Раён арт. метро «Няміга» — «Мінск-Арэна» 60 517 — 72 840 рублёў 48 415 — 58 270 рублёў
Раён вуліцы Кастрычніцкай — раён плошчы Свабоды 38 831 — 43 984 рубля 33 000 — 35 200 рублёў

Таксама ў Uber адзначылі, што сярэдні час падачы аўтамабіля ў Мінску за апошні месяц зменшыўся амаль на хвіліну і складае ўсяго 4,9 хвіліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?