Кіраўнік Нацбанка Беларусі Павел Калаўр сустрэўся ў Варшаве з прэзідэнтам Нацбанка Польшчы Марэкам Белькам. Сустрэча прайшла 28 красавіка ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі беларускага рэгулятара ў польскі Нацбанк. Тэмай сустрэчы сталі актуальныя пытанні пашырэння ўзаемадзеяння цэнтральных банкаў дзвюх краіны.

Паводле інфармацыі прэс-службы Нацбанка, падчас перамоваў бакі абмяняліся інфармацыяй аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краінаў у І квартале 2016 года, распавялі пра характарыстыкі банкаўскіх сістэм і асаблівасці грашова-крэдытнай палітыкі ў дзвюх дзяржавах.

Сярод асобных накірункаў далейшага супрацоўніцтва абмяркоўвалі магчымасці прыцягнення Беларуссю міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграмах Еўрапейскага Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?