Ураджэнец вёскі Мялешкавічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці 1959 года нараджэння пражываў у Калодзішчах Мінскага раёна.

Ён быў жанаты, у 2007 годзе ў яго нарадзіўся сын. Сямейная ідылія доўжылася нядоўга: у кастрычніку 2010 года муж і жонка развяліся, а дзіця засталося з маці. Суд устанавіў парадак зносін бацькі з сынам, аднак у снежні 2011 года ён быў зменены.

Да дасягнення дзіцем сямігадовага ўзросту мужчыну дазволілі бачыцца з сынам толькі ў прысутнасці маці. Ён спрабаваў абскардзіць гэта ў судзе, але ўсё было безвынікова.

Калі дзіцяці споўнілася сем гадоў, былая жонка зноў звярнулася ў суд з патрабаваннем абмежаваць зносіны бацькі з сынам. Яна матывавала гэта тым, што адказчык вядзе сябе недастойна, напрыклад, тройчы прыходзіў да дзіцяці п'яным і даваў сыну прадукты, ужываць якія забаранілі хлопчыку дактары. Жанчына прасіла падоўжыць парадак зносін дзіцяці з экс-мужам у яе прысутнасці да дасягнення хлопчыкам дзесяцігадовага ўзросту. У сваю чаргу мужчына скардзіўся, што былая жонка забараняе яму бачыць сына.

У выніку суд адмовіў жанчыне ў задавальненні патрабаванняў аб абмежаванні права былога мужа на зносіны з дзіцем. Патрабаванні мужчыны суд задаволіў часткова і вызначыў канкрэтны парадак удзелу бацькі ў выхаванні дзіцяці.

Цяпер мужчына меў права мець бачыцца з сынам у другую суботу кожнага месяца з 11.00 да 13.00 у сацыяльна-педагагічным цэнтры Першамайскага раёна Мінска ў прысутнасці педагога-псіхолага і без жонкі. Акрамя таго, бачыць дзіця ён мог кожную сераду з 18.30 да 20.00 у прысутнасці былой жонкі падчас наведвання паркаў, дзіцячых кавярняў, магазінаў і культурна-відовішчных мерапрыемстваў для дзяцей.

Такі парадак рэчаў мужчыну не задаволіў, і ён звярнуўся з нагляднай скаргай у Вярхоўны суд, які вырашыў, што спрэчка паміж бацькамі была вырашаная правільна, бо спецыялісты выявілі ў дзіцяці высокі ўзровень прыхільнасці да маці. Пры гэтым было ўстаноўлена, што ў сувязі з канфліктам паміж бацькамі дзіця знаходзіцца ў складаным псіхаэмацыйным стане, яго натуральная ўзроставая няспеласць значна абмяжоўвае магчымасць самастойна вызначыць сваё стаўленне да бацькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?