Свет2222

У Таджыкістане афіцыйна забаранілі імёны «на расейскі манер»

Новы закон забараняе выкарыстоўваць імёны з расейскімі канчаткамі «-оў», «-ова», «-овіч» і «-оўна».

Жыхары Душанбэ. Фота silkroadreporters.com

Органы рэгістрацыі Таджыкістану перастануць рэгістраваць імёны з расейскімі канчаткамі «-оў», «-ова», «-овіч» і «-оўна». Рашэньне прынялі пасьля ўнясеньня паправак у закон аб Рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, распавёў Джалалідзін Рахімаў, намесьнік кіраўніка ЗАГС.

«Паводле гэтага закону прозьвішчы будуць фармавацца пры дапамозе таджыкскіх канчаткаў «-зад», «-зада», «-ӣ», «-іён», «фар». Гэта карэнныя таджыкскія канчаткі. Напрыклад, Карымзад, або Карымзада. Але канчатак «-зад» не зьяўляецца прымусовым, грамадзяне могуць выбраць для свайго прозьвішча такія канчаткі, як «-пур», — дадаў ён.

Па словах Рахімава, жыхары з «расейскімі» імёнамі і прозьвішчамі не абавязаныя іх мяняць. Аднак пры неабходнай зьмене дакумэнтаў, да прозьвішчаў будуць дадаваць таджыкскія канчаткі незалежна ад жаданьня чалавека. Нованароджаных таксама будуць называць выключна таджыкскімі імёнамі.

«Мы тлумачым, што мэта — таджыкізацыя прозьвішчаў, яны (людзі) разумеюць. Калі сытуацыя ня зьменіцца, то праз 10 гадоў нашы дзеці падзеляцца на дзьве групы, адна будзе ганарыцца сваімі таджыкскімі імёнамі, іншая — будзе насіць чужыя. Мы павінны мець нацыянальныя і патрыятычныя пачуцьці», — заявіў чыноўнік.

Мінюст Таджыкістана яшчэ ў красавіку 2015 году выступіў з ініцыятывай унесьці зьмены ў закон рэспублікі «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану».

Да яго распрацавалі адзіны рэестар таджыкскіх імёнаў. Этнічным таджыкам забаранілі называць дзяцей імёнамі, «чужымі нацыянальнай культуры»: назвамі прадметаў, прадуктаў, жывёл і птушак, што прыніжаюць гонар і годнасьць чалавека. Пад забарону таксама трапілі арабскія імёны і імёны, якія падзяляюць людзей на касты, напрыклад, «мула», «шайх», «тура». За прадстаўнікамі не карэнных этнасаў пакінулі права называць дзяцей па сваім жаданьні.

Прэзыдэнт Таджыкістана яшчэ вясной 2007 года заклікаў скасаваць расейскія канчаткі. Тады ж Эмамалі Рахмонаў зьмяніў прозьвішча на Рахмон. Прыклад прэзыдэнта паўтарылі шматлікія чыноўнікі.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць