Кантактная група па Украіне выступіла за перамір'е з 0.00 30 красавіка, паведаміў сёння журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.

«Падтрымку атрымала ідэя поўнага спынення агню, асабліва ў сувязі з надыходзячым Вялікаднем і майскімі святамі», — сказаў Марцін Сайдзік. Ён агучыў заяву кантактнай групы наконт гэтага. «Дамовіліся, што адпаведныя распараджэнні аб поўным захаванні рэжыму спынення агню будуць даведзены да ўсіх адказных асоб на месцах. Таксама пацверджана, што будуць прыняты неабходныя крокі з мэтай гарантавання бяспекі наглядальнікаў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ», — гаворыцца, у прыватнасці, у заяве.

Трохбаковая кантактная група будзе адсочваць захаванне гэтага рашэння і зробіць неабходныя крокі, уключаючы правядзенне неадкладных узаемных кансультацый у выпадку яго невыканання.

«У сувязі з заяўленым трохбаковая кантактная група звяртаецца да спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, каб тая пазначала ў сваіх справаздачах адказных за канкрэтныя парушэнні рэжыму спынення агню, калі такія выпадкі будуць мець месца», — таксама адзначана ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?