Вярхоўны суд ЗША ўхваліў папраўкі ў заканадаўства, якія даюць праваахоўным органам права на доступ да камп'ютараў, якія знаходзяцца ў любым месцы, нават за мяжой.

Раней санкцыю на такія «вобшукі» камп'ютараў давалі магістраты ў межах юрысдыкцыі свайго суда, якая нярэдка ўключае ў сябе толькі некалькі графстваў.

У міністэрстве юстыцыі ЗША заяўляюць, што папраўкі неабходныя для ўдасканалення заканадаўства ў лічбавым стагоддзі.

Аднак крытыкі сцвярджаюць, што новаўвядзенні пашыраюць паўнамоцтвы ФБР па ўзломе камп'ютарных сетак.

Міністэрства юстыцыі выступае за тое, каб суддзі маглі даваць санкцыі на доступ да камп'ютараў, размешчаным у любым месцы, на якое распаўсюджваецца юрысдыкцыя ЗША, у тым ліку і за межамі краіны.

Аддалены вобшук, як правіла, уключае ў сябе ўзлом камп'ютара падазраванага з мэтай вывучыць інфармацыю, якая захоўваецца ў ім.

Міністэрства юстыцыі дамагаецца змяненняў у заканадаўстве з 2013 года, сцвярджаючы, што злачынцы могуць хаваць або маскіраваць сваё месцазнаходжанне і асобу ў інтэрнэце, што ўскладняе высвятленне юрысдыкцыі, якая адносіцца да іх.

«Адзіны даступны спосаб»

«Цяпер у злачынцаў ёсць доступ да дасканалых тэхналогій ананімізацыі, з дапамогай якіх яны хаваюць сваю асобу, здзяйсняючы злачынства ў інтэрнэце», — заявіў прадстаўнік міністэрства Пітэр Кар.

«Часта аддалены вобшук — адзіны даступны праваахоўным органам спосаб апазнаць іх, — працягнуў Кар. — У папраўках выразна прапісана, што традыцыйныя правілы — наяўнасць дастатковай падставы і апавяшчэнне — застаюцца ў сіле».

У міністэрстве таксама сцвярджаюць, што новаўвядзенні не надзяляюць праваахоўныя органы ніякімі новымі паўнамоцтвамі, якія не прадугледжаныя існуючым заканадаўствам.

Аднак крытыкі паправак, у прыватнасці Амерыканскі саюз абароны грамадзянскіх свабод (ACLU), настойваюць, што змены ў законе могуць пашырыць магчымасці ФБР па маштабным узломе камп'ютарных сетак.

«Тысячы ці мільёны камп'ютараў»

«Такое значнае змяненне закона не павінна прайсці міма Кангрэса пад прыкрыццём працэсуальнай нормы», — кажа Нііма Сінгх Гуліяні з ACLU.

У 2015 годзе карпарацыя Google таксама выступала супраць паправак, якія, па словах яе прадстаўнікоў, «пагражаюць падарваць права на таямніцу прыватнага жыцця і камп'ютарную бяспеку інтэрнэт-карыстальнікаў».

Сенатар ад штата Арэгон Рон Уайдэн заявіў, што новаўвядзенні будуць мець значныя наступствы для асабістага жыцця амерыканцаў, і паабяцаў дабівацца адмены рашэння.

«Згодна з прапанаванымі нормамі, урад зможа атрымаць усяго толькі адзін ордэр на доступ і ператрус адразу тысяч ці мільёнаў камп'ютараў. Пры гэтым пераважная большасць гэтых камп'ютараў будуць належаць ахвярам кіберзлачынстваў, а не самім злачынцам», -= гаворыцца ў яго заяве.

У Кангрэса ўсё яшчэ ёсць магчымасць адхіліць або ўнесці змены ў папраўкі да 1 снежня, калі яны афіцыйна набудуць моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?