Абнародаваны ўказ прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб прызначэнні Юрыя Гарбуза старшынёй Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Адпаведны ўказ ад 29 красавіка размешчаны на сайце кіраўніка дзяржавы.

«Прызначыць Гарбуза Юрыя Рыгоравіча старшынёй Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі», — гаворыцца ў дакуменце.

Таксама абнародаваны ўказ прэзідэнта аб звальненні Георгія Тукі з пасады старшыні Луганскай АДА.

Сёння новага кіраўніка Луганскай вобласці Гарбуза ўжо прадставілі ў г. Севераданецку.

Тым часам Георгія Туку Кабмін прызначыў сёння намеснікам міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?