Паліцыя перашкодзіла правесці ўрачыстую цырымонію адкрыцця храма Лётаючага макароннага монстра ў адным з маскоўскіх кафэ. Як паведаміў карэспандэнт «Коммерсанта» Аляксандр Чарных, паліцыянты забаранілі мерапрыемства, спаслаўшыся на «правакацыі, якія рыхтуюцца».

Прадстаўнік Рускай пастафарыянскай царквы паведаміў «Медузе», што ўдзельнікі цырымоніі адправіліся адсвяткаваць Пастху ў суседняе кафэ.

Рускую пастафарыянскую царкву ўзначальвае пастрыярх Пюра Паста III.

Паст-сакратар царквы Святлана Махахей расказала, што пастафарыянскі храм у Расіі ў цяперашні час дзейнічае толькі ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Царква Лётаючага макароннага монстра (таксама вядомая як пастафарыянства) была прыдуманая фізікам Бобі Хендэрсанам у 2005 годзе. Адэпты парадыйнай рэлігіі сцвярджаюць, што свет быў створаны макаронным монстрам, а людзі пайшлі ад піратаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?