Адзін са сведкаў учорашніх падзей падзяліўся ўражаннямі ў суполцы «Наша справа» Укантакце.

1. На месцы збору яшчэ да пачатку мерапрыемства былі заўважаныя 4 супрацоўнікі АМАПа ў форме і не менш за 5 ў цывільным. 2 супрацоўнікі ў цывільным вялі відэаздымкі прысутных веласіпедыстаў. Таксама наводдаль стаяла кіраўніцтва мінскага МУС: сумнавядомыя Барсукоў і Грышчанка. Таксама яшчэ да пачатку мерапрыемства адзін з кіраўнікоў АМАПа, падыходзіў да ўдзельнікаў і заяўляў, што яны тут знаходзяцца незаконна і заклікаў раз'ехацца.

2. Правакацыі з боку ДАІ пачаліся, пасля таго як калона праехала самую ажыўленую частка раёна. Гэта значыць, што яны загадзя рыхтаваліся да затрыманняў і прыводзілі свой план у жыццё ўдалечыні ад ажыўленай часткі горада.

3. Спачатку адна машына ДАІ падрэзала калону, і пачала затрымліваць ўдзельніка са сцягам. На шчасце, ім гэта не ўдалося, аднак супрацоўнікі здолелі забраць ровар. Сцяг у іх адабралі назад удзельнікі «масы»

4. Пасля першага інцыдэнту нечакана з'явіліся яшчэ не менш за 4 аўтамабілі ДАІ, якія сталі пераследваць веласіпедыстаў. Пасля таго, як калона Крытычнай масы апынулася на пустцы, на авансцэну выйшаў мінскі АМАП, які пад'ехаў на аўтобусе бардовага колеру. Байцы пачалі вінціць усіх запар, нават тых, хто быў на тратуары. У гэты ж час крыху далей супрацоўнікі ДАІ падрэзалі веласіпедыста, які ўпаў пасля сутыкнення, і пачалі яго затрымліваць. Да іх на дапамогу ўжо бег АМАП. У выніку, тыя, хто не здолеў з'ехаць, затрыманыя.

5. Да канца маршруту даехала ўсяго 8 удзельнікаў. Яшчэ адзін прыйшоў пешшу.

6. На дадзены момант двое ўдзельнікаў Крытычнай масы знаходзяцца на Акрэсціна. 

7. На іншых веласіпедыстаў складзеныя пратаколы за парушэнне ПДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0