У Самары 21 красавіка на сустрэчы мітрапаліта Самарскага і Сызранскага Сергія са студэнтамі Самарскага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта студэнтку раскрытыкавалі за пытанне пра грошы, піша «Маскоўскі камсамолец».
Адна са студэнтак абвінаваціла святароў ва ўзбагачэнні царквы за кошт гараджан. Яна раскрытыкавала продаж свечак у храмах і спытала, ці можна наогул прыйсці ў царкву бясплатна.
На яе пытанне замест мітрапаліта адказаў загадчык міжуніверсітэцкай кафедры праваслаўнай педагогікі і псіхалогіі Самарскай праваслаўнай духоўнай семінарыі архімандрыт Георгій (Шастун): «Ты скандаліш проста так, я ведаю, проста характар благі. Вось я не ведаю, ці выйдзеш ты замуж з такім характарам, вось гэта пытанне». Зала сустрэла адказ архімандрыта бурнымі апладысментамі.
Мітрапаліта таксама раскрытыкавалі за тое, што ён прыехаў на сустрэчу на дарагім аўтамабілі. На гэтае пытанне адказаў сам Сергій: «Вось тачка — крутая, так. Мне гэта адміністрацыя вылучае па іерархіі. Адміністрацыя вобласці вылучыла. Я не апраўдваюся, проста свінюшка гэтая не мае меры і карэктнасці. Невук проста».