У Ерусаліме напярэдадні Вялікадня штогод «сыходзіць» Дабрадайны агонь. Дабрадайным яго называюць, бо, як лічыцца, ён з'яўляецца з нічога.

Агонь сыходзіць у Кувукліі ў храме Труны Гасподняй у Вялікую суботу.

Кувуклія — капліца на месцы Труны Гасподняй. (Паводле падання, Ісуса Хрыста пахавалі ў пячоры, перш чым ён уваскрос з мёртвых.)

Менавіта тут, як паведамляецца, пасля напружаных малітваў патрыярха Іерусалімскага Феафіла, Дабрадайны агонь сышоў напярэдадні праваслаўнага Вялікадня.

Яго чаканне заўсёды звязана з трымценнем і перажываннямі вернікаў. Самаўзгарэлы агонь выносяць з пячоры і перадаюць вернікам. Тыя ад яго запальваюць свае традыцыйныя звязкі з 33 свечак.

Для вернікаў важна, што агонь менавіта «сыходзіць», бярэцца з нічога, а не запальваецца. Каб засведчыць гэта, усе дзеянні патрыярха сабраны ў складаную цырымонію. Дзверы Кувукліі апячатваюць вялікай васковай пячаткай.

Тым не менш многія дзеячы царквы крытыкуюць гэтае вераванне. На іх думку, у Ерусаліме штогод адбываецца шарлатанства на найвышэйшым узроўні. Насамрэч агонь запальвае сам патрыярх.

Крытыкі культу «Дабрадайнага агню» асуджаюць Ерусалімскую царкву, што ідзе на такі падман дзеля таннага прыцягнення ў сваю веру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?