Навічок вышэйшай лігі мінскім «Крумкачы» пацярпеў першую паразу ў чэмпіянаце, да таго ж разгромную.
У матчы 5-га туру чэмпіянату краіны па футболе яны прайгралі ў гасцях жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» з лікам 0:3.
Нагадаем, што сёння «Іслач» — яшчэ адзін навічок сезона — прайграла брэсцкаму «Дынама» з лікам 2:4.
Пасля 5 тураў: БАТЭ — 13, Мінск, Іслач — 10, Дынама Мінск — 9, Тарпеда-БелАЗ, Крумкачы — 8, Віцебск, Шахцёр — 7, Дынама Брэст, Граніт, Слуцк — 6, Белшына, Гарадзея — 5, Славія — 4, Нёман — 2, Нафтан — 1.
Матчы 6-га тура пройдуць 7-8 мая. «Крумкачы» згуляюць з «Гарадзеяй», БАТЭ — са «Слуцкам», мінскае «Дынама» ў гасцях з «Нафтанам», а «Мінск» — з «Іслаччу».
0
0
0
0
0
0