Беларускія тэлеканалы палічылі за лепшае не асвятляць паездку па краіне расійскага мотаклуба «Начныя ваўкі».

Нагадаем, знаходзячыся ў Хатыні, лідар руху Аляксандр Залдастанаў дазволіў сабе экстрэмісцкі выпад у бок беларускай дзяржаўнасці. Ён заявіў, што «Беларусь і Украіна — гэта Расія».

У папярэднім годзе дзяржаўныя СМІ шырока асвятлялі візіт прапуцінскіх байкераў. Аднак сёлета ў вечаровым эфіры «Беларусь-1», АНТ і СТБ пра візіт «ваўкоў» не было сказана ні слова. Сюжэт па гэтай тэме быў толькі ў расійскай праграме «Весці» на тэлеканале «РТР-Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0