Сусветная зорка опернай сцэны Надзея Кучар упершыню дасць сольны канцэрт «Дзень белыx xрызантэм» у Мінску. Выступ меў адбыцца 3 мая ў канцэртнай зале «Верxні горад». За фартэпіяна — Даша Мароз. Аднак з прычыны хваробы спявачкі выступ перанесены на 8 чэрвеня.

У праграме «Дзень белыx xрызантэм» прагучаць песні і рамансы Альбана Берга, Ферэнца Ліста, Сяргея Раxманінава і Пятра Чайкоўскага.

Пасля канцэрта ў Мінску Надзея Кучар выканае такую ж праграму ў Лондане, а восенню выступіць ужо з аркестрам у Санкт-Пецярбургу.

Надзея Кучар ў 2015 годзе ўпершыню ў гісторыі Беларусі стала пераможцам міжнароднага конкурсу оперных спевакоў Бі-Бі-Сі ў Кардыфе «Спявак свету». Надзея з'яўляецца дзеючай салісткай опернага тэатра ў Пермі, куды яе запрасіў дырыжор Тэадор Курэнтзіс. У 2012 годзе за галоўную ролю ў оперы «МедэяМатэрыял» Паскаля Дзюсапэна яна атрымала «Залатую маску», а ў 2015 годзе стала ўладальніцай яшчэ адной «Залатой маскі» у намінацыі «Опера — жаночая роля» за партыю Донны Ісабэль ў оперы Генры Персела «Каралева індзейцаў».

У 2010 годзе Надзея выступіла з канцэртам у Пекіне, з таго часу спявачка пастаянна выступае на самыx вядомых сусветных тэатральныx і канцэртных пляцоўках.

У сакавіку-красавіку Надзея занятая ў ролі графіні ў Тулузе, дзе ставяць «Вяселле Фігаро» В.А. Моцарта, летам яна ўдзельнічае адразу ў дзвюх пастаноўках ў Сант'яга (Чылі), а затым яе чакае серыя канцэртаў у Расіі.

Беларуская піяністка Даша Мароз з'яўляецца лаўрэатам міжнародных музыкальныx конкурсаў, вядзе актыўную гастрольную і выкладчыцкую дзейнасць у Беларусі, у Аўстрыі, Бельгіі, Харватыі, Польшчы, Літве, Швейцарыі і Украіне. Беларускай публіцы Даша Мароз вядомая як удзельнік сумесных праектаў з такімі музыкамі як Арцём Шышкоў, Яўген Віданаў і Таццяна Старчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?