Заснавальнік французскай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Жан-Мары Ле Пен заявіў у нядзелю, 1 мая, што яго дачка Марын Ле Пен, цяперашні лідар арганізацыі, асуджаная прайграць на прэзідэнцкіх выбарах у наступным годзе. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Мне цяжка і горка пра гэта казаць, але паколькі не было ніякіх намаганняў да прымірэння, кандыдат у прэзідэнты ад Нацыянальнага фронту пацерпіць паразу ў другім туры а, магчыма, нават і ў першым», - сказаў журналістам Жан-Мары Ле Пен ў Парыжы падчас цырымоніі перад помнікам Жанны д'Арк.

Жан-Мары Ле Пен быў выключаны з «Нацыянальнага фронту» 20 жніўня 2015 года. Прычынай стаў шэраг яго рэзкіх заяў, якія дачка палітыка палічыла непрымальнымі і запатрабавала адхіліць яго ад пасады.

У прыватнасці, Ле Пен заявіў, што газавыя камеры — «усяго толькі элемент Другой сусветнай вайны», а дзейнага прэм'ер-міністра Францыі Мануэля Вальса, ураджэнца Іспаніі, ён назваў мігрантам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?