Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) у Беларусі пачынаецца сёння, 2 мая. Яна працягнецца па 1 чэрвеня.

Як і ў мінулым годзе, абітурыент зможа прыйсці ў пункт рэгістрацыі ў адным горадзе, але аформіцца для здачы ЦТ у іншых гарадах. Абітурыента на ЦТ можа зарэгістраваць блізкі сваяк, якому пры сабе трэба мець натарыяльна завераную даверанасць і ксеракопію пашпарта. Такія ж дакументы спатрэбяцца для атрымання дакументаў па выніках ЦТ.

Час працы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія (14 і 28 мая) і нядзельныя дні (22 мая) — з 9.00 да 18.00). Інфармацыя аб пунктах рэгістрацыі ёсць у раздзеле «Абітурыенту. Тым, хто паступае ў ВНУ. Прыём-2016» на партале Міністэрства адукацыі або ў раздзеле «Пункты рэгістрацыі» на сайце РІКВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?