Культура55

Акцыя «Ведай усё пра БНР» ад Arche

Штуршком да акцыі, якую абвяшчае ARCHE, былі вынікі праведзенай нашым часопісам віктарыны, прысвечанай Дню Волі.

У ёй узяло ўдзел каля тысячы чалавек.

На ўсе 20 пытанняў правільна ня здолеў адказаць ніхто. Але большасць тых, хто ўвайшоў у 10 найлепшых, былі нашымі сталымі чытачамі.

Больш смутку выклікаў той факт, што сотні патрыятычна настроеных людзей, якія ўзялі ўдзел у віктарыне, не здолелі, правільна адказаць на, здавалася б, вельмі простыя пытанні.

Менш за 10% правільна адказала на пытанне «дэмаркацыйная лінія паміж якімі краінамі паўстала па лініі Высокае-Камянец у Брэсцкай вобласці пасля заключэння Брэсцкага міру».

Толькі 28% было правільных адказаў на пытанне, як называліся паштовыя маркі БНР.

Толькі 37% ведала, што акурат Украіна, а не Польшча, Літва ці ЗША вылучыла буйны крэдыт на падтрымку БНР.

Прыкладна такі самы працэнт быў у выпадку пытання «колькі правамоцных урадаў было ад лютага 1918 і да Берлінскай канферэнцыі 1925 года».

Каля 40% не змагло правільна назваць аўтара гімна БНР.

Менш за45 % правільна адказала на пытанне, хто быў першай жанчынай-міністрам ва ўрадзе БНР.

Менш за 55% ведала, што ў Вялікабрытаніі не было прадстаўніцтва БНР.

Толькі 45% правільна адказала на пытанне пра месца дыслакацыі кавалерыі БНР.

Лепшым, але не зусім пераканаўчым быў вынік адказу на пытанне пра месца і акалічнасці паўторнага абвяшчэння БНР 12 лістапада 1920 году (каля 65% правільных адказаў).

Такі стан ведаў лёгка патлумачыць: сістэматычнае вывучэнне тэматыкі, звязанай з БНР, немагчымае ў рамках афіцыйнай акадэмічнай сферы. Парадаксальна, але факт: сучасная беларуская дзяржава не зацікаўлена ў тым, каб беларусы ведалі пра тое, адкуль ідзе беларуская дзяржаўнасць.

Вашай увазе прапануюцца найлепшыя выданні, прысвечаныя палітычнай і вайсковай гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Трэба звярнуць асаблівую ўвагу, што з палітычных і ідэалагічных прычын яны былі напісаны або за межам Беларусі або выйшлі па-за рамкамі афіцыйных навуковых устаноў.

Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Дарота Міхалюк; навук. рэд. Станіслаў Рудовіч; пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с.: [16] c.

Пераклад зроблены паводле выдання: Michaluk, Dorota. Białoruska Republika Ludowa 1918 1920. U źródeł białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. 600 s., il.

У манаграфіі разглядаюцца спробы здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Яeаўтар намагалася як мага паўней прадставіць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы сярод іншага прасочваецца развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Храналагічна кніга даведзена да падзення ўрада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант фактычна разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР страціў здольнасць дзейнічаць.

Змест

Жаўнеры БНР / Алег Латышонак. — 3-е выд., перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с.

Выданне змяшчае даследаваннівядомага беларускага гісторыка з Польшчы, у якіх разглядаюцца спробы стварэння беларусамі нацыянальных вайсковых фармаванняў у канцы 1910-х — пачатку 1920-х гг. Асноўную яго частку складае пераклад на беларускую мову фундамэнтальнай працы «Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады», рэшту — комплекс артыкулаў пра жыцьцё і дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і пра асобныя старонкі ўзброенага змагання беларусаў за ўласную дзяржаву.

Зьмест

Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні / Станіслаў Ліс-Блонскі. — Смаленск, Інбелкульт, 2014. — 2-е выд. — 470 с.

Аснову зборніка складаюць невялікае манаграфічнае даследаванне даследчыка Юрася Юркевіча, прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца «Балахоўцы», напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг. Акрамя дадзеных даследаванняў, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.

Змест

ARCHE11 — 2011. Беларускі гуманітарны агляд. — 504 с.

У нумары друкуюцца вялікія ўспраміны міністра ўнутраных спраў БНР Кузьмы Цярэшчанкі «Мой удзел у беларускім руху», а таксама саракастаронкавы нарыс Ўладзіміра Ляхоўскага і Андрэя Чарнякевіча «Кузьма Цярэшчанка: ACTA NON VERBA», прысвечаны невядомым старонкам функцыявання урадаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Змест

Кожны, хто праштудзіруе выданні, набыць якія можна будзе з вялікімі зніжкамі ў рамках абвешчанай акцыі, будзе больш ведаць амаль усё пра БНР.

Увага: у рамках акцыі камплект з 4 выданняў можна заказаць за 199 тыс. (самавываз) або 249 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам), даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаваўшына нумар (29) 5507969. Можна таксама заказаць тры з чатырох выданняў (на ваш выбар) па цане 175 тыс. (самавываз) або 225 тыс.. (дастаўка поштай ці кур’ерам), або два з чатырох выданняў (на ваш выбар) па цане 149 тыс. (самавываз) або 199 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам).

Акцыя працягнецца да 14-га траўня.

Заказваючы выданні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Ведай усё пра БНР». У лісце, апрача пераліку патрэбных выданняў, пазначце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам (толькі Менск і ваколіцы), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). Заказваючы выданні ў рамках распродажу, у электронным лісце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць