Сабака напаў на дзяўчыну ў вёсцы Дзераўная.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ноч на 30 красавіка ў вёсцы Дзераўная сабака пароды пітбуль напаў на жанчыну (1983 г.н.), паведамілі ў Баранавіцкім РАУС. Жанчына была дастаўлена ў гарадскую бальніцу, дзе дактары вымушаны былі ампутаваць ёй абедзве рукі.

Сабака належыць сужыцелю жанчыны. Па словах суседзяў жанчыны, сабака заўсёды паводзіўся агрэсіўна. Таксама суседзі сказалі, што жанчына была пазбаўленая бацькоўскіх правоў і вяла асацыяльны лад жыцця. Жанчына працавала дворнікам у раённым ЖКГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?